Загавары ад крывацеку

Загавары ад крывацеку

Сообщение Мегана » 11 мар 2015, 00:10

Кровь замаўляць

Ішла (імя) чераз мост, нашла пастол, а ты, кровь, пастой. I з рыжага мяса, і з белой касці табе, кровь, больше не іці. Моркву в градзе ірвала, кровь замавляла на век веком, амінь.

Пераказуваць тры разы.

***
Ад крывацёку

Ішла святая Прачыстая Матка Хрыстова гарою, нясла ваду дугою. Дуга, разагніся, вада, разалліся. Дуга разагнулася, вада разлілася, а ў раба божага (імя) кроў сунялася, печанай запяклася.

***
Iз-пад яснае зары, із-пад белае гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная і крывяная. Я малочную разап'ю, вадзяную разалью, а крывяную астанаўлю. Прысвятая Маць Багародзіца на прасліцу прала, нітку атарвала - кроў завязала.

***
Добрым часам, лепшым разам, я - словам, а Гасподзь Бог - з помашчу. Ішоў Ісус Хрыстос цёмнымі лугамі, крутымі берагамі, масціў маста з тонкага трысця: з калінавага, з малінавага. Мост, разламіся, Дунай, разалліся, кроў, уніміся. Госпадзі, памажы, Госпадзі, памажы, Госпадзі, намажы.

***
Каб супыніць кроў

На моры, на акіяне, на востраве Бур'яне там ляжаў белы гаручы камень. На том камне сядзела дзявіца-масцярыца, дзяржала іглу булатную, зашывала рану крывавую. Эх, ты, була, проч адстань, парэзаная кроў, цеч перастань.

***
Ад крывацеку

Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Мацеры Марыі пакланюсь. На сінім моры, ні Ціхім акіяне стаіць дуб, над тым дубам Прасвятая Маць Марыя ўмываецца, шаўковай шырыначкай уціраецца. 3 гэтага дуба ветачкі ламала, у гэтай рабы божай (імя) кроў замаўляла.

***
Калі парэжыш руку

Ехал Святой Грігорій на серай кабыле. Кабыла стала, і кров рабы божай (імя) перастала.

***

Ад кровацячэння
Ехала Мяніла на сівай кабыле, везла іголкі, шэлковыя ніткі. У двух удвігайце, кроў зашывайце.

***
Ад крывацёку

Замова прамаўняецца тройчы гюптам, гледзячы на параненае месца:

- Iшоў Ян праз Іардан. Ян, стань, кроў, перастань!

***
Шоў Госпад цёмным лясочкам, стаў на камяні, падпёрся кіёч-кам, рана звужаецца, кроў замаўляецца. Амінь. Гаварыць тое самое дзевяць раз.

***
Ад крыві
Два браты камень сякуць, дзве сястры ў акно глядзяць, дзве свякроўкі ў варогах стаяць. Ты, свёкар, варацісь, а ты, кроў, уталісь. Ты, сястра, адварацісь, а ты, кроў, уймісь. Ты, братка, смірысь, а ты, кроў, замкнісь. Брат бяжыць, сястра крычыт, свёкар варчыт. А будзь, мае слова, моцнае на сціханне крыві ў раба (імя) па сей час і сію мінуту.

***
Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў запяклася. Амінь.

Запісанаў в.Даманавічы ад Карнеявец Паяіны Мікалаеўны, 1926 г.н., студэнткай Зінавенка С.

***
Супраць крыві
Устану, благаславясь, пайду, перакрасцясь, у чыстае поле, па сіне мора. У чыстам полі, на сінем моры сіні камень. На ём конь кары. На кане сідзіць челавек стары, дзержыць в руках голку залатую, нітку шалковую, шые рану, зашывае, кроў руду ўнімае, шчамоту, ламоту вынімае, прызоры, прыкосы выганяе от раба божага (імя). Ты, кроў, стань, ні цякі і ні кань у раба божага (імя) во векі веков. Амінь.

Чытацъ тры разы, абводзячы іголкай трыжды вакол раны. Іголку кінуць у раку.

***
На утихание крови
Два брата камень секут, две сестры в окошко глядят, две свек­рови в воротах стоят. Ты, свекор, воротись, а ты, кровь, утолись. Ты, сестра, отворотись, а ты, кровь, уймись. Ты, брат, смирись, а ты, кровь, запрись. Брат бежит, сестра кричит, свекор ворчит. А будь, моё слово, крепко на утихание крови у раба (имя), по сей час, по сию минуту.

***
На остановление руды
Летит ворон без крыл, без ног, садится ворон к рабу (имя) на главу и на плечо. Ворон сидит-посиживает, рану потачивает. Ты, ворон, рану не клюй, ты, руда, из раны не беги. Идет старец, всем старец, несет печать. Ты, старец, остановись, ты, ворон, не каркай, ты, руда, не капли. Крови не хаживать, телу не баливать. Пух земля, одна семья. Будь по сему.

***
Первым разочком, лепшым часочком Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры поклонюса. Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Ішоў жыдок цераз дварок, нёс вады збанок, збанок упаў, разбіўса, каб даў Бог у (імя) кроў суняласа

***
Ішлі тры калекі чэраз тры рэкі, хацелі пасеяць лозу, лоза не ўзышла, каб з раны кроў не ішла.

***
Ішлі тры калекі чэраз тры рэчкі, секлі, рубалі, кроў замаўлялі.

***
Замова на сціханне крыві
Ехаў чалавек стар, конь пад ім кар, па лугах, па дарогах, па лясах. Ты, маць-кроў жыльная, цялесная, астанавісь, назад вярнісь. Стар чалавек цябе замукает, на пакой сагравает. Як каню яго вады не стала, так бы цябе, кроў-маці, не бывала. Слова мае моцнае!

***
На моры, на акіяне, на востраве Буяне стаіць дубок ні голы, ні апранугы. Пад тым дубком сядзяць трыццаць тры дзявіцы, коляць кашку іголкамі булатнымі. Вы, дзявіцы красныя, гнецца лі ваш бу­лат? Нет! Наш булат не гнецца. Ты, руда, уймісь, астанавісь, прыкрацісь. Слова мае моцнае!

***
Каб суняць кроў
Шлі тры калечкі чэраз тры рэчкі, неслі воду чэраз калоду. Ва­да разлілася, кроў сунялася, вада лілее, кроў бялее, пляце баба пастоль, а ты, кроў, пастой.

***
Чытаюць замову тры разы, пасля кожнага разу плююць тры разы на рану:

- За палатамі каменнымі, за цанямі жалезнымі, там, дзе чорны воран ляжыць. Як у яго ў роце печань запяклася, а ў рабы божай (імя) кроў запяклася, астанавілася. Амінь, амінь, амінь.

***
Кажуць тры разы, не пераводжваючы духу, а то крывацёк будзе яшчэ сільней:

- Дзерн, дзярысь, а зямля, крапісь. А ты, кроў мая, раба божа­га (імя) унімісь. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць тры разы, каб не ішла з раны кроу, плююць кожны раз праз левое плячо:

- Баба па дарозе шла, сабаку за сабой вяла. Баба упала, а сабака прапала. Руда, стань і больш не кань. Амінь, амінь, амінь.

***
Складваюць пальцы крзстам, водзяць імі вакруг раны і прыгаворваюць:

- Стань на камень, кроў не капліць, стань на чало, не будзе нічаго. Амінь, амінь, амінь.

***
Ва імя Атца і Сына і Святога Духа Госпаду памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. Встань, каса, на камень, і кроў у рабы божай (імя) не кане, встань на тапор - і ўвесь загавор. Амінь.

***
Ішоў Ісус Хрыстос, нёс сухую тросць. Як той тросці не раскідаці, так рабу божаму (імя) крыві не разліваці. Божа, Божа, не ўвлікайся, вопухаль, болі не майся.

***
Для суняцця крыві
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры ўкланюся, (якому там) дзянёчку, такому і часочку, якой зарыцы, такой парыцы. Дай, Госпадзі, на помач рабу свайму (імя). Ішоў цераз Іардан-раку, цераз кляновы масток, ішоў і ехаў Ягорый на крывой кабыле. Кабыла стала - кроў перастала.

Замова паўтараецца тры разы.

***
Як астанавіць кроў
Шла Маць Прачыстая па полю чыстаму, шаўкову нітку, іголку нашла, стала зашываць ды кроў замаўляць. Паўтарыць тры разы.

***
Шлі тры ракі: адна - вадзяная, другая - мядовая, трэцяя - крававая. Вадзяную выліваць буду (вылівае з вядра ваду), мядовую піць буду (п'е з бонкі мёд), крававую замаўляць буду.

Тры разы гэта ўсё паўтарыць.


Рассказать:
Изображение
Аватара пользователя
Мегана
Модератор
Модератор
 
Сообщения: 11857
Зарегистрирован: 24 авг 2016

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 3