Загавары ад скулы

Загавары ад скулы

Сообщение Мегана » 11 мар 2015, 00:09

Ад скулы

Першым разам, лепшым часам, Госпадзі, прыступі, дапамажы скулу лячыць. Скула-скуліца, красная дзявіца. Чаго ты ўзнялася, ці з цяжкае работы, ці з вялікае работы, няволі. Ідзі ж ты у чыстае по­ле, там стаіць бярозка, пад бярозкай краватка ўбраная, пасцелька засціланая, падушкі прыгатаўляныя, столікі засніланыя, кубачкі паналіваныя. Там табе смачна упіваці і ўядаці, лёгенька аддыхаці, на сінім моры гуляці, русу косу расплятаці, залатушку-скулу разганяці з касцей, мясцей, румянага цела.

Пераказаць тры разы, дуць у адно вуха, у другое вуха, а затым знізу ў верх дунуць тры разы.

***
Скула урочная, прыгаворная, з чаго ты ўзялася ў (імя) з-пад дзіву, з погляду. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выду­ваю. Годзе табе, скула, па касцях хадзіць, косці ламіць і суставы крышыць. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выдуваю і Бога ўпрашываю скулу урочную, прыгаворную, прышчыкаватую, бураватую, каўтунную, мур-муравіцу, зганяю цябе, скула, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на ціхія воды. Там табе, скула, качацца, валяцца, у рабы божай (імя) не атрыгацца і па касцях не хадзіць. І касцей не ламіць, гарачае крыві не паліць, ясных вачэй не цямніць, рацівага сэрца не знабіць.

Прамаўляць тры разы.

***
На сінім моры стаяла бела бяроза, над той бярозай гуляла 12 скул-скулавіц, 12 родных сястрыц. Яны гулялі, у карты ігралі. Прыйшоў к нім сам Ісус Хрыстос. - Ах, скулы-скулавіцы, родныя сястрыцы, схадзіце, вазьміце з (імя) скулу з касцей, з машчэй, з ру­сых кос, з серых вачэй, з румянага ліца, з шырокага жывата, з сініх жыл. з жоўтых касцей, з сладкіх мазгоў. Выкатайце макавым зёр­нышкам, залатым перышкам. Выкатайце і красуху-залатуху, і мур-муравіцу, пухлявіцу, гарлавіцу, прышчыкаватую, буграватую, лістападобную, каўтунную. I я - з духам, а Бог - з помашчу.

Прамаўляць тры разы.

***
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Нікола Чудатворад, вялікі ўгоднік, памагаеш ты всему міру, памажы І мне, раба божы (імя) скулу вы­гаварыць. Шла Маць Прачыстая проці ўтранней, абедней і вячэрняй зары с кнігай "Евангеллей" і гаварыць: "Скула-скуланіца, жэлта-жэлтаніца, как магу выпісаць і вычытаць цябе с касцей, с машчэй, с буйнай галавы, с ясных ачэй, с чуткіх ушэй. Вас жа дзьвянаццаць скул: скула-муравіца, жэлта-жэлтаніца, чорная, ніцая, красная, падзіўная, наносная, прыгаворашная, ветраная і вадзяная. Тут цебе не стаяць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць, раба божай (імя), сэрца не знабіць, галовачкі не таміць. Я - са словам, Бог з помашчу. Як мой легенькі дух, штоб так памаглось (імя). Всіх святых сазывала, раба божа (імя) помашч давала".

***
Кол-калавіца, скула-скулавіца, жолта-жалтавіца, бела-беляві-ца, чорна-чарнавіца. Скула прыдуманая, скула прыгаданая, скула вадзяная, скула прыстрэчная. Ідзі ты на мох, на балота, там сталы стаяць віном паналіваты. Не валяйся, не качайся, рабу божую не чапай, па косці не хадзі, косці не ламі, па крові не хадзі, крові не за­ражай, цела не пушы, галаву не тамі. Кол-калавіца, я - са славамі, Гасподзь Бог - з помашчу.

Запісанаў г.п. Уваравічы ад Кругляковай Аляксандры Канстаншнаўны, 1910г.н., студэнткай Прышчэпавай П.

***
Первым разам, божым часам, ні сама з сабой, а з Богам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Стань, Бог, на помач, ангалы на радасць. Прачыстай Божай Мацеры на жаласць к етай паре, к ранняй заре. Заря-заряніца, всяму свету памашніца, памагала ты ўсяму свету, памагі, Божа, Дуні. Выгаваряю і ссылаю скулу ўрошную, улёшную, натужную, застружную скулу, рожу-залатуху, скулу-скулуху, жовтую-жавтуху, белую-бялуху, красную-краснуху, сінюю-сінюху, чорную-чарнуху, ніжыперчыцу, кавтуніцу, самую злую мухаморніцу. Усіх я вас знаю, па імені называю. Выгаваряю і ссылаю з буйныя галавы, з белых касцей, з жовтага мозгу, з яркіх вачэй, з румянага ліца, з сэрца, жывата, з усяго нутря, з тонкага воласа, з громкага голаса, з чорнай крыві, з жылія, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з кас­цей, з ногцікаў выгаваряю і ссылаю на бясплодныя лясы, на крутыя горы. Там вам сталы пазасціланы, кубкі паналіваны, там вам піць і гулять, у рабы божыя Дуні навек вечны не бываць. Амінь.

***
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць на прыстоле стаяла, усяму свету памагала, памагі, Божэ, (імя) скулу выгаварыць. Выгаварваю скулу белую, скулу красную і скулу-скуліцу, красную дзявіцу. I скулу выгаварываць з белых касцей, з буйнай галавы, з ушэй, з ачэй, каб касцей не ламала, гарачкай не паліла, холадам не трусіла, серца не сушыла, а сёння дзень ні пятніца і ты, скула, ні ядрыцца. У сіняга мора стаяў луб на двенаццаць какатоў, на двенаццаць варатоў, на двенац­цаць ветак, на каждай веткі па двенаццаць красак. Там тры дзявіцы гулялі, тыя краскі парвалі, тымі краскамі скулу павылечвалі (імя). Ідзі, скула, на мхі, на балоты, там сталы засланыя, кубкі налітыя, будзеш піць і гуляць, і ў балоце лажыцца спаць. Амінь.

Замаўляць тры разы пад образом, паўторваючы замову дзевяць разоў. Чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе хворага Замаўляць раніцай і ўвечары. Дапамагло Дзікун Л.

***
Господу Богу помолюса, святой Прачыстай Мацеры поклоню­са. Прачыстая Божая Матачка, прыступі, дапамажы. Скула-скулушка, скула-чарушка, скула бела, скула чорна, скула-жыла, скула-маліна, скула-рабіна, скула-чарнша, скула-камяніца, і тут табе не стаяць, у галаве не шумець, у вушу не калонь. К Богу слыхом, а (імя) помоччу.

***
Скула, скула, скулушка, борушка, залатушка, датуль ты хадзіла, датуль ты ламіла, пакуль я цябе не паправіла. Выйдзі ты ажынаю, чарніцаю, брусніцаю з рыжае касці, з румянае крыві, з жоўтага цела (імя). Твая хатка ў лазе, на курынай назе, там сталы засціланы, кубкі наліваны, сахарныя напіткі, мядовыя наедкі, там табе гулянне, мяккае дыханне. Амінь.

***
Скула, скула-скуліца, красная дзявіца, прыстрэчная, прыс-мешная, прыборная, прыгаворная, тут табе не стаяць, касцей не ламаць, румяна ліца не паліць, крыві не бунтаваць. Ідзі ў ніцыя лозы, у цёмныя лясы, у пінскія балоты. Там табе сталы засціланыя, кубкі наліваныя, піценне, ядзенне, гуляние, красаванне. Амінь.

***
Шукаюць сучок на палепі або на сцяне, мочаць тры разы галоднаю слюною бязымянны палец, тры разы абводзяць вокруг ску­лы, плююць тры разы проз левае плячо і прыгаворваюць тры разы:

- Як слюна галодная ў роце сохне, так у раба божага (імя) скула засохне.

***
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. Выгавараю етага чалавека скулу ўрошную, прыгаворную, уцешную, смешную, вадзяную, ветраную, калючую, гаручую, ламучую, свярбучую, балючую. Выгавараю скулу ў раба божага (імя) скулу-бялуху, скулу-краснуху, скулу-чарнуху, скулу-буруху, скулу-паніжніцу, скулу-лазавіцу, скулу-куставіцу, скулу рассыпную. Скулухна-бурухна-матухна прашу цябе, упрашаю ад етага чалавека і ўмаляю з краснае крыві, з бурага мяса, з сініх жыл, з белае касці, з жоўтага мозгу. I скулухна-бурухна, прашу цябе, упрашаю і уматяю, ад етага раба божага чалавека высылаю на цёмныя лясы, на шырокія даліны, на глыбокія каляіны. Рассыпся там чорным макам па старанам на цемным лясам, па шырокім далінам, па глыбокім каляінам. Там табе пярыны пуховыя, падушкі цюлсвыя, пасцілкі шаўковыя. Там табе і спачываць, а ў етага чалавска на вечны век скулы не бываць. Амінь.

***
Первым разам, гасподнім часам памолімся Госпаду Богу, свя­той пятніцэ. Стань на помашч святой (імя). Сінюшка, жаўтушка, сінявачка, паланяначка, урочная, прыдзевочная, часінная, гадзінная, ламотная, сухотная, вадзяная, касцяная, тут табе не быць, касцей не ламіць, багрова сэрца не сушыць, ісці табе ў крутые беражка, быць табе цветам сінім, жоўтым і араньжэвым.

Замова паўтараецца тры разы.


Рассказать:
Изображение
Аватара пользователя
Мегана
Модератор
Модератор
 
Сообщения: 11857
Зарегистрирован: 24 авг 2016

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 6