Мегана » 11 мар 2015, 00:05
Ад прыстрэку (ад уроку)
Госпаду памалюся, святой Мамцы пакланюся, стань, Госпадзі, у помашчы. Прачыстая Маці памагала, Госпадзі, памажы і нам пры стрэкі ўгавараць. На моры, на лукаморы, стаяў луб, на тым дубе -12 какатоў, на тых какатах - 12 братоў. Хто гэтых братоў мае, той ету душу мае, а хто гэтых братоў не мае, той етых душ не мае. Хто на тым свеце землю сажрэ, камяні сабярэ, ваду салье, раб божы ету душу мае. Еслі зямлі не сажрэ, ваду не салье, рабы етай душы не мае. Я сонцам абсвячуся, месяцам абгаражуся, звё'здамі абпылюся, на Асіянскую гару закачуся, нікога не баюся. Хто ету гару праб'е, той ету душу мае, хто ету гару не праб'е, той етай душы не мае ні схода, ні маладзіком, ні на век вяком.
***
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мамцы пакланюся. Прачыста Божа Мамка, стань прыстрэкі ўгавараць. За гарамі, за марамі там ліпаў корч стаіць, а ў карчы змяя сядзіць да семера дзяцей дзяржыць. Яны ссуць высысаюць, прыстрэкі, урокі ўгавараюць з кашчэй, з машчэй, з карых вачэй. Маруся на чарот, на балета адсылае ад свайго белага ліца.
***
Калі наслалі ўрок
Калі табе наслалі ўрок і ты знайшла кучку солі ці пяску там, дзе не павінны яны быць (под ложкам, каля дзвярэй, пад коўрыкам), не трэда гэта браць рукамі, ні вымятаць, а спачатку нада сказаць такія словы:
- Сільным-сільна цвярдыня зямля. Адгаворваю я не адна. Адгаворвае са мной раць святая, Міхаіл-архангел, Гаврыіл-архангел, Мікола Цудатворец і 12 свят святых памочнікаў маіх. Зямля к зямле, а прітка да міне. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.
Так адчьталі зямлю. Затым зямлю нада змесці ў такое месца, дзе табе не патрабуецца пераходзіць. Лета, калі ета зробіць такі чалавек, што не носіць твоё імя. Пасля того, як зямлю вынясуць, нада на ваду нашаптаць, а потым ёю ўмыцца. На ваду шэпчуць такую малітву:
- Загаварваю я сябе ад беса і палубеса, ад яго дзялоў і паўдзялоў, ад наноснай і прывознай, ад дзянной і палудзянной, ад начной і палуначной. Гаспод са мной. Слова сваё замыкаю, абярэгам аберагаю. Амінь.
Потым трэба выцярціса падолам ці рукавом рубашкі.
Каб болей не падкладеалі такі бруд з урокам, дак ля двярэй нада пакласці нагавораны асінавы пруцік. На прут словы кажуць такія:
- Iдзе не каваль, не жнец, а касец. Хто падклад да міне носіць, таго касец косіць. Амінь.
***
Урок(сглаз)
Прыстрашэны, прысмешэны, прымоўлены, прыгаворны, угаварываю, умаляю, усе ўрокі выганяю з-пад пальца, з усіх унутраняў, з усіх печаняў. Я - са словам, а Бог - з помаччу (імя) памагаю. Амінь.
***
Ад вракоў (урокаў)
Сонца вялення на захаду шаптала, (імя) помачы стала. Стала ад ветру, то разгані, стала ад людзей - пашлі туды. Як асіну на гроб не бяруць, штоб так (імя) у агні не гарэць. Госпадзі, памажы, помачы прышлі. Амінь, Госпадзі.
***
Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Прочіста Божа Маці, прідзі, поможы нашай (імя) урокі ўговораці. Першым разом, лепшым часом (імя) урокі ўговораці мужчынскіе, жаночіе, хлопочіе, дзевочіе. Іхні ўрокі ілі ўборкі.
***
Ты, прыстрэча, добры чалавеча, прыступі, дапамажы, знясі на цёмныя ляса, на ніцыя лозы, на сіняе мора. На сінім моры бабка ў голечка наўгадуе падомкі, падзеўкі, падсмехі ветраныя, насланыя, падуманыя, прыгавароныя. А жэншчыны пад хусткамі, мужчины пад шапкамі, дзявочы пад вянок, а парабочы пад ушанкай, цыганкі пад шалашом... Богом слыхом, а (імя) помочу.
***
Як гэтая белая бяроза стаяла ў чыстым полі, не ведала ўрокаў, так бы й ты, раб божы (імя), не ведаў болі, быў здаровы. Амінь.
***
На моры-акіяне стаіць дуб, пад тым дубам сядзяць тры дзявіцы, а то не дзявіцы, а родныя сястрыцы. Адна - шыла, другая - пашывала, а трэцяя - урокі і ўлёкі, і спугі-палохі вынімала. Амінь.
***
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божай пакланюся. На моры-акіяне, востраве Буяне стаіць стары дзядок і з рабом божым (імя) выгаварывае ўрокі прысустрэчныя, прыслежныя, вадзяныя і ветраныя. Амінь.
***
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Мацеры Божай пакланюся. Святы прыстрэк, святая намаўка, тут табе па (імя) целу не хадзіць, косці не марыць, жылак не тыркаць, крыві не разліваць. Ідзі за ціхія вятры, за сінія воды, дзе вецер не вее, дзе калінка не спее, там сядзіць пані на залатым крэсле, добрыя мыслі мае, (імя) не забывае. Амінь.
***
Ідзіце, уроцы, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць і птушкі не лятаюць, петухоў голас не заходзіць.
***
Першым разам, гасподнім часам. Зара-зараніца, гасподня памашніца, як ты загараеш, так ты сунімаеш свае ўрокі: бацькіны, маткіны, бабіны, дзедавы, цёткіны, дзядзькіны, мужчынскія, жаноцкія, дзявоцкія, хлапоцкія, сера вока, сіне вока, чорна вока. Выхадзіце, урокі, з касцей, з машчэй, з русых кос, з ярых воч, і з печаней, і з костачак. і з пальчыкаў, і з усіх сустаўчыкаў, і з буйнай галавы, і з красныя крыві, з гарачых мазгоў. Ідзіці вы, урокі, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды. Там вам гулянне, там вам красаванне, а рабу божаму младзенцу (імя) на паляпшанне. Па еты час, на ету гадзіну па касці не хадзі, касці не ламі, сэрца не тамі, буйну галаву не крышы, прылюбі, Госпадзі, мой дух.
***
Святая Багародзіца сына ражала, святой сваей рызай накрывала. Пакрый, Гасподзь, святой сваей рызай рабу божую (імя) ад воку, ад уроку, ад падгою. Пасмешныя, прыгаворныя, урокі, ідзіце на святую, не сухняша(не сушыце).
***
Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, ранішняй зорачцы, святому дзянёчку панядзелачку (ці іншым дням, у якія гаварылі) пакланюся. Вымаўляю, выuаварываю (імя) прыгавор калючы, балючы, ламучы, ташнучы, прамоўны, прагаворны, падзіўны, паспешны, пасмешны, мужчынскі, жаночы, хлапочы, дзявочы з буйнай галавы, з белага цела, з шчырага сэрца, з костачак, з ногцікаў, з усіх сустаўчыкаў. Ты, урок-прыгавор, па косці не хадзі, косці не ламі, белага цельца не знабі, шчырага сэрца не заві, я ўжо вымаўляю, выгаварваю цябе, гэты ўрок-прыгавор, хадзі, здаровейка астаўляй, пакой давай. Прыдзі ж, Гасподзь, на помач, прымі ж, Гасподзь, Святым Духам, глядзі ж, мой лёгенькі дух.
Паўтараць тры разы на ваду святую, памаліцца, перахрысціцца тры разы самому і ваду. Гэтай вадзічкай утрам і вечарам абмыцца з галавы да ножак перад сном.
Рассказать: